Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін упершыню пракаментаваў інцыдэнт паміж расійскімі і ўкраінскімі караблямі ў Керчанскім праліве. Яго словы прыводзіць ТАСС.

Паводле яго слоў, усё гэта — правакацыя ўкраінскіх уладаў і, магчыма, самога прэзідэнта краіны Пятра Парашэнкі перад выбарамі кіраўніка дзяржавы. «Парашэнку з-за нізкага рэйтынгу неабходна стварыць перашкоды для канкурэнтаў з апазіцыі», — удакладніў расійскі лідар.

«У інцыдэнце ў Чорным моры ёсць прыкметы падрыхтаванай загадзя правакацыі, гэта падстава ўвесці ваеннае становішча ва Украіне», — цытуе прэзідэнта ria.ru. «Нават пасля далучэння Крыма да Расіі і канфлікту ў Данбасе ваеннае становішча на Украіне не ўводзілі, а цяпер — толькі невялікі інцыдэнт», - зазначыў Пуцін.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру