Група прыхаджанаў царквы святога Архангела Міхаіла з мінскага мікрараёна Сухарава 28 лістапада мела сустрэчу з мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім Паўлам.

Справа ў тым, што на лістапад і снежань не былі запланаваныя ўжо традыцыйныя нядзельныя беларускамоўныя літургіі. Раней іх, як правіла, праводзіў айцец Аляксандр Шрамко, якому ў кастрычніку забаранілі служэнні на год за крытыку патрыярха Кірыла і ягонай шматлікай аховы.

Тэолаг, магістр філасофскіх навук Наталля Гарковіч у сваім фэйсбуку напісала, што вернікам прапанавалі служыць беларускамоўныя літургіі раз на тры месяцы (раней было штомесяц) і не ў нядзелю, а ў будні дзень, што прыхаджан, відавочна, не задавольвала. Таксама адмяняліся беларускамоўныя службы на буйныя хрысціянскія святы, такія як Вялікдзень і Раство Хрыстова.

Маўляў, настаяцель храма Ігар Галакоў атрымаў пісьмовы дазвол ад мітрапаліта Паўла на такія змены. Праўда, вернікі не пагадзіліся з такімі раскладамі. Тая ж спадарыня Гарковіч ініцыявала збор подпісаў. Па яе словах, на такія службы прыходзіла заўсёды найменей 50 чалавек.

Мітрапаліт Павел хутка адрэагаваў на просьбы вернікаў. І запрасіў падпісчыкаў звароту да сябе. У выніку штомесячная нядзельная літургія ў Сухараве вернутая ў расклад. Плюс да ўсяго 7 студзеня, на свята Божага Нараджэння, беларускамоўная літургія пройдзе а 9-й ранку ў Духоўнай акадэміі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру