Міністэрства энергетыкі рыхтуе прапановы па карэкціроўцы тарыфаў для павелічэння электраспажывання, паведаміў БелТА міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч.

«Мы прапрацоўваем комплексныя падыходы па тарыфах на электраэнергію. Абмяркоўваецца пытанне аб адмене дыферэнцыраванай платы за электраэнергію ў залежнасці ад аб'ёмаў спажывання. Акрамя таго, плануецца разгледзець і ўнесці дадатковыя прапановы па тарыфах, накіраваныя на павелічэнне электраспажывання, у тым ліку для мэтаў ацяплення», — распавёў Віктар Каранкевіч.

Электраэнергію прапануецца выкарыстоўваць для ацяплення ў першую чаргу шматкватэрных жылых дамоў. Пакуль вывучаецца эканамічны бок пытання.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру