У пачатку лістапада ў гатэлі ў Хургадзе загінула беларуска, паведамілі Tut.by у прэс-службе МЗС. На адпачынак яны з мужам прыляцелі за дзень да трагедыі.

Здарэнне адбылося 7 лістапада. Ірына з мужам адпачывалі ў адным з гатэляў Хургады. Паводле інфармацыі прэс-службы МЗС, жанчына выпала з балкона гатэля і загінула. У той момант побач з ёй быў муж.

— Зараз цела знаходзіцца ў трупярні, — распавёў Андрэй Шупляк, намеснік начальніка ўпраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі МЗС. — Егіпецкія ўлады праводзяць усе неабходныя экспертызы.

Расійскае выданне «Турпром» піша, што Ірына ўпала з 6 паверха. Адпачываць з мужам яны прыляцелі на 11 дзён. Жанчыне было 38 гадоў. Пасля трагедыі яе муж вярнуўся ў Беларусь.

— Як толькі цела Ірыны выдадуць, наша пасольства прыме ўсе неабходныя меры, каб арганізаваць яго транспарціроўку ў Беларусь, — рэзюмуе Андрэй Шупляк.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0