У Івацэвічах кіроўца пасля ДТЗ пачаў помсціць іншым машынам, паведамляе брэсцкае ДАІ.

Аўтамабіль, якім кіравала мясцовая жыхарка, рухаўся па вуліцы Леніна. Каля школы перад «ляжачым паліцэйскім» жанчына прытармазіла. У гэты час у яе аўто ўрэзаўся легкавік, за рулём якога знаходзіўся малады мужчына.

Ён выскачыў з машыны, пераскочыў цераз капот і кінуўся бегчы. Неўзабаве ў аддзел міліцыі паступіла паведамленне, што непадалёк ад спіртзавода невядомы мужчына паводзіць сябе неадэкватна: кідаецца пад машыны на дарозе, збіў люстэрка ў аўтамабілі, яго ўладальнік затрымаў хулігана і выклікаў міліцыю. Малады чалавек быў цвярозы і не быў пад кайфам.

Па словах маці, некалькі дзён таму яе сына скарацілі на працы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру