Чэмпіёнам свету па шахматах зноў стаў нарвежац Магнус Карлсэн. У матчы за сусветную карону ён перамог амерыканца Фабіяна Каруану. Матч праходзіў у Лондане, піша Спорт-Экспресс.
Нарвежскі гросмайстар выйграў тры партыі на тай-брэйку і забяспечыў сабе перамогу ў матчы. Пасля 12 партый у класічныя шахматы лік быў роўным — 6:6, прычым супернікі гулялі выключна ўнічыю.
27-гадовы шахматыст, такім чынам, абараніў свой тытул чэмпіёна свету. Ён заваяваў званне наймацнейшага ў свеце ў 2013 годзе і з тых часоў нікому яго не аддае.