Сітуацыя ў Керчанскім праліве не мяняе пазіцыі Берліна па газаправодзе «Паўночны паток — 2», які з'яўляецца эканамічным праектам. Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік урада ФРГ Штэфан Зайберт.

«Мы прынялі крытыку да ведама, але нічога не змянілася ў прынцыповым поглядзе на гэты праект, як на эканамічны», — сказаў Зайберт. Ён дадаў, што Нямеччына дагэтуль падтрымлівае захаванне транзітнай ролі Украіны.

Друкуецца ў межах спецыяльнай рубрыкі «Навіны Германіі»

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру