Фота з фэйсбука Сяргея Брылёва

Фота з фэйсбука Сяргея Брылёва

Аляксандр Лукашэнка даў інтэрв'ю расійскаму федэральнаму дзяржаўнаму інфармацыйнаму тэлеканалу «Расія 24». У якасці інтэрв'юера выступіў намеснік дырэктара тэлеканала Сяргей Брылёў, піша БелТА.

У інтэрв'ю падымаліся пытанні эканамічнага развіцця Беларусі і асноўных драйвераў росту, тэматыка развіцця Еўразійскага эканамічнага саюза, глабальнага парадку дня і міжнароднай палітыкі, лічбавізацыі на еўразійскай прасторы.

«Усё ў галовах. Ведаем, куды ісці, як ісці. Вопыт ужо ёсць. Усё ж такі хай не дзесяцігоддзе, але хутка пяць гадоў Еўразійскаму саюзу. Прыклад ёсць — розныя саюзы, у тым ліку Еўрапейскі саюз. Мы разумеем, што трэба рабіць, а што нельга, каб да Брэксіту не прыйсці, — сказаў кіраўнік дзяржавы. - Усе ўмеем, але не ўсе робім. Вы ведаеце, мы самі ствараем праблемы: ствараюцца бар'еры ў гандлі, а мы дамаўляліся аб свабодным руху капіталу, рабочай сілы, тавараў, паслуг і гэтак далей. І ўсюды — я Дзмітрыю Анатольевічу (Мядзведзеву) з такім намёкам казаў — скразіць нацыянальны эгаізм у гандлі. Але мы ведаем, што гэтага быць не павінна».

Аляксандр Лукашэнка таксама падкрэсліў важнасць выканання ўсіх дасягнутых дамоўленасцей: «Жалезна трэба выконваць. У нас пакуль гэтага яшчэ не хапае».

Сяргей Брылёў, у сваю чаргу, анансаваў інтэрв'ю як ураганнае:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?