Беларуская ўніяцкая царква ў Лондане перамагла ў катэгорыі «Найлепшы рэлігійны будынак» на Сусветным архітэктурным фестывалі ў Амстэрдаме, піша Радыё Свабода.

Пра гэта ў чацвер позна ўвечары было абвешчана ў сталіцы Нідэрландаў, дзе адбылася ўрачыстая цырымонія абвяшчэння лаўрэатаў прэміі. Відэа моманту абвяшчэння пераможцы ў намінацыі за найлепшы рэлігійны будынак змешчанае ў фэйсбук-акаўнце кампаніі Spheron Architects, якая з'яўляецца аўтарам праекта беларускай царквы.

Царкву Святога Кірылы Тураўскага пабудавалі каля Беларускай каталіцкай місіі ў Лондане ў 2016 годзе. Яна стала першым драўляным храмам Лондана з 1666 года. Царква — храм-помнік ахвярам трагедыі на Чарнобыльскай АЭС. Каб адчуць беларускую архітэктуру, Со Цзыўай адмыслова прыязджаў у Беларусь і знаёміўся з аўтэнтычнымі драўлянымі цэрквамі.

​Штогадовы Сусветны архітэктурны фестываль лічыцца адной з найважнейшых імпрэзаў у свеце, прысвечаных архітэктуры. На ім уручаюць прэміі ў 24 намінацыях.

Беларускую царкву ўключылі ў лік самых энергаэфектыўных будынкаў Лондана

«Вашыя драўляныя цэрквы мусяць быць у спісе UNESCO», — архітэктар беларускай царквы ў Лондане

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0