І што важна — далёка не адзіным. Карысных функцый становіцца ўсё больш, і здаецца, што разабрацца ў іх не так лёгка. Таму шмат хто і працягвае па звычцы карыстацца самымі прымітыўнымі кшталту «укл» і «выкл». А ў гэты час тэлевізар з'яўляецца вельмі простай у кіраванні, але пры гэтым самай прасунутай прыладай у доме.

Чаму мы ў гэтым упэўненыя, давайце разбірацца на прыкладзе тэлевізараў LG OLED з тэхналогіяй Smart TV і OLED AI TV.

У першую чаргу яны вядомыя ашаламляльнымі візуальнымі эфектамі дзякуючы інавацыйнай матрыцы на аснове пікселяў, што падсвечваюцца самі. З такой тэхналогіяй малюнак атрымліваецца нават лепшым, чым у жыцці. Вы толькі ўявіце: палітра колераў, якія можна ўбачыць на экране, складаецца з больш чым мільярда адценняў! І самае галоўнае — нічога дадаткова наладжваць вам не тірэба будзе, застаецца толькі атрымліваць асалоду. А вось пра функцыі, якія можна падбудаваць для сябе, чытайце ў нашым аглядзе.

Галасавое кіраванне

Опцыя, якая будзе цікавая кожнаму, хто хоць раз спрабаваў набраць тэкст пультам для тэлевізара. З дапамогай галасавых каманд вы імгненна знойдзеце любімы канал або патрэбную праграму. Але гэта яшчэ не ўсё: надвор'е на наступны тыдзень, мадэлі модных сукенак, самыя відовішчныя галы 2018 года — няма пытанняў, на якія тэлевізар LG OLED не ведае адказаў.

LG Плюс Каналы

Пакупнікі тэлевізараў LG OLED маюць доступ больш чым да дзвюх соцень каналаў на любы густ. Прычым пры праглядзе траціны з іх вы адчуеце сябе як у кінатэатры: каналы прадстаўленыя ў HD ці FHD якасці.

Яшчэ адна прыемная навіна: 30 каналаў са спісу (на ваш выбар) можна глядзець абсалютна бясплатна. Таму галасавое кіраванне вам дакладна спатрэбіцца!

Smart TV

Сапраўдная скарбніца відэакантэнту, якая задаволіць запыты нават самых патрабавальных гледачоў. Для пачатку — архіў з больш чым 50 тысяч фільмаў, сярод якіх ёсць усе гарачыя навінкі ў Full HD, UHD і HDR-якасці.

Далей — больш: самыя папулярныя тэлеперадачы, серыялы, шоу, канцэрты, навіны, спартыўныя трансляцыі, пры праглядзе якіх будзе з'яўляцца выразнае адчуванне эфекту прысутнасці. Усё дзякуючы бездакорнай якасці малюнку!

Простая навігацыя

Кожны раз прагортваць 200 каналаў або 50 тысячаў фільмаў, бадай, не лепшая задума. Таму распрацоўшчыкі паклапаціліся пра карыстальнікаў і распрацавалі зручнае меню. Так, у тэлевізара ёсць функцыя Quick Access, якая дазваляе за лічбамі на пульце замацаваць тыя сэрвісы, якімі вы карыстаецеся часцей за ўсё. Гэта могуць быць відэахостынгі, дадаткі або тэлеканалы. А для дадатка ivi, з якім вы атрымаеце доступ да вялізнай бібліятэкі фільмаў, на пульце ёсць асобная кнопка.

Тым, як будзе выглядаць на экране спіс любімых тэлеканалаў або парадак дадаткаў, вы можаце кіраваць самі. Функцыянальнасць сучасных тэлевізараў LG дазваляе працаваць адразу з некалькімі дадаткамі адначасова, не зачыняючы іх, а проста згортваючы. А ў тэчку «Мой кантэнт», можна адным клікам дадаваць усе фільмы і перадачы, якія вас зацікавілі.

Карысныя парады

Напэўна, самая дзіўная з усіх функцый: з дапамогай кнопкі Magic Link тэлевізар сам зможа падабраць для вас кантэнт, які вам дакладна спадабаецца.

Функцыя працуе пры праглядзе звычайнага тэлебачання і шукае кантэнт, падобны таму, які вы глядзелі раней.

Пульт, што замяняе «мышку»

З функцыянальным пультам Magic Remote можна разгледзець усе дэталі каралеўскіх строяў у «Гульні тронаў» ці раней за суддзю даведацца, ці будзе залічаны гол у важным футбольным матчы. Функцыя Magic Zoom дае магчымасць набліжаць асобныя элементы малюнка, не спыняючы прагляд. Для гэтага трэба заціснуць кнопку Focus на пульце кіравання і навесці яго на тую частку экрана, якую хацелася б убачыць бліжэй.

Адзін і той жа пульт можна выкарыстоўваць для кіравання не толькі тэлевізарам, але і іншымі прыладамі, напрыклад знешняй аўдыясістэмай, Blu-ray прайгравальнікам або спадарожнікавым рэсіверам.

Узаемадзеянне з іншымі прыладамі

Праз WiFi тэлевізар можа злучыцца з любой іншай прыладай, у якой ёсць гэтая тэхналогія. Вы зможаце на вялікім экране, напрыклад, паказваць здымкі, якія захоўваюцца на ноўтбуку ці ўключаць музыку з плэй-ліста, складзенага ў тэлефоне. І ўсё гэта за пару клікаў без разблытвання бясконцых правадоў і доўгага падключэння.

Яшчэ адзін прыемны бонус: запампаваўшы дадатак LG TV Plus, вы зможаце кіраваць тэлевізарам з дапамогай свайго смартфона. А яшчэ запускаць проста на ім дадаткі Smart TV. Гэта функцыя вельмі спатрэбіцца, калі пошук пульта ператвараецца у вас ў штовячэрні квэст.

Мы ўжо ведаем аб вашых планах на найбліжэйшы вечар: час асабіста праверыць, як гэта ўсё працуе!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?