Міністр культуры Юрый Бондар у інтэрв'ю sb.by распавёў, чаму праспект Незалежнасці пакуль што не можа прабіцца ў спіс спадчыны ЮНЕСКА і як гэта можна выправіць.

«Прыўнясенне нехарактэрных элементаў у ансамбль яго [праспекта Незалежнасці] забудовы можа пацягнуць за сабой істотныя складанасці для атрымання станоўчага заключэння камісіі ICOMOS, якая на падставе экспертных ацэнак дае рэкамендацыі камісіі ЮНЕСКА. Але я лічу, што пры стабільным фінансаванні работ і выкананні парадку, прадугледжанага Канвенцыяй аб ахове сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, а таксама актыўным удзеле Мінскага гарвыканкама, Міністэрства замежных спраў Беларусі і шэрагу іншых структур праспект Незалежнасці можа быць уключаны ў спіс ЮНЕСКА», — распавёў Бондар.

Таксама міністр адзначыў, што імкненне ўключаць свае аб'екты ў спісы спадчыны ЮНЕСКА абумоўлена далёка не толькі жаданнем развіваць турызм. Наяўнасць такіх знакавых аб'ектаў — адзін з найважнейшых элементаў у фарміраванні і падтрыманні гістарычнай памяці нацыі, умацаванні яе ідэнтычнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0