Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю тэлеканалу «Расія 24» пацвердзіў прыхільнасць шматпалярнаму свету.

«Калі я на Мюнхенскай канферэнцыі сказаў, што катэгарычна супраць распаду Еўрапейскага саюза, некаторыя аж падскочылі: «Як так?!» Яны ж санкцыі ўвялі супраць Беларусі, супраць мяне. Я быў невыязны. Апошні дыктатар Еўропы, і ён пра гэта кажа?! Тут няма ніякай супярэчнасці. Я заўсёды за шматпалярны свет. Мяне «таўклі» амерыканцы за гэта, таму што шматпалярнасць нікому не патрэбна была. Кітайцы — за шматпалярны свет, расіяне за гэта выступаюць», — сказаў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, Еўразійскі эканамічны саюз з'яўляецца адной з апор шматпалярнага свету, разам з ЗША, Кітаем, Расіяй, часткова Індыяй.

«І калі мы вырвем з-пад планеты гэтую адну з асноўных апор — ЕС, захістаецца ўся планета. Разваліцца Еўрасаюз — можа быць, Расіі будзе прасцей размаўляць з аднымі дзяржавамі, Амерыцы — з іншымі. Але трэба разумець, што зноў з'явяцца пабочныя эфекты распаду Еўрасаюза, эканоміка можа абрынуцца і гэтак далей, а Расіі і Амерыцы не трэба», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0