Магілёўскім студэнтам пасля прагулкі прыйшлося звяртацца па дапамогу да медыкаў і міліцыі. Як патлумачылі праваахоўнікам прыяцелі, аднаму з якіх 22 гады, другому — 20, калі яны вярталіся дадому з прагулкі, да іх раптам падышлі невядомыя мужчыны і сталі чапляцца да іх знешняга выгляду. Заўвагі наконт іміджу рабілі ў некарэктнай форме. А затым прапанавалі студэнтам неадкладна пастрыгчыся. Калі тыя адмовіліся, «стылісты» збілі хлопцаў, пасля чаго збеглі.

Крыўднікаў неўзабаве знайшлі. На мінакоў напалі двое магілёўцаў, таксама прыяцеляў, аднаму з якіх 30 гадоў, іншаму — 29.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0