Лідары краін Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) не выберуць новага генеральнага сакратара да 2019 года. Пра гэта РБК распавёў галоўны саветнік прэм'ер-міністра Арменіі Пашыняна Арсен Гаспаран.
Прадстаўнікі краін-удзельніц АДКБ сустрэнуцца ў рамках пасяджэння Вышэйшай Еўразійскай эканамічнай рады і нефармальнага саміту СНД. Сустрэча пройдзе 6 снежня ў Санкт-Пецярбургу.
«Пытанне генсека не будзе абмяркоўвацца. Павестка разасланая ўсім удзельнікам сустрэчы ў Санкт-Пецярбургу», — заявіў Гаспаран.
Больш за тое, ён дадаў, што сустрэчы ў рамках АДКБ не запланаваны да 31 снежня, таму імя новага генеральнага сакратара арганізацыі не будзе вядома да новага года.
Ранейшы генеральны сакратар Юрый Хачатураў быў адкліканы Арменіяй з пасады 2 лістапада. Яму было прад'яўлена абвінавачванне ў звяржэнні канстытуцыйнага ладу.
Зараз пасада кіраўніка АДКБ аспрэчваецца паміж Арменіяй (якая хоча прызначыць замест Хачатурава іншага) і Беларуссю (якая ідзе наступнай па алфавітным парадку ў вылучэнні генеральнага сакратара АДКБ). Гэтае пытанне ўжо прывяло да напружанасці паміж афіцыйным Мінскам і Ерэванам.