Дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа заяўляе, што сустрэча прэзідэнтаў ЗША Дональда Трампа і Расіі Уладзіміра Пуціна можа адбыцца толькі пасля вяртання Расіяй захопленых украінскіх маракоў і суднаў. Пра гэта ён сказаў у інтэрв'ю CNN на палях саміту G20 у Буэнас-Айрэсе.

Па словах Пампеа, Трамп вырашыў, што «правільным будзе сказаць расіянам: вярніце маракоў, вярніце ўкраінскую тэхніку, людзі павінны вярнуцца да сваіх сем'яў».

«Дзяржсакратар ЗША заявіў, што Расія павінна вярнуць украінскія судны і вайскоўцаў перад тым, як адміністрацыя разгледзіць правядзенне перанесенай сустрэчы Трампа і Пуціна», — паведамляе CNN.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0