pixabay.com

Пашпарт Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў (ААЭ) прызнаны самым моцным пашпартам у свеце па версіі Passport Index. Падданыя ААЭ могуць падарожнічаць без візы ў 167 дзяржаў.

 

«Свет адкрывае свае дзверы для народа ААЭ», - адзначыў у Twitter віцэ-прэзідэнт і прэм'ер ААЭ, правіцель Дубая шэйх Мухамед бен Рашыд Аль Мактум.

 

Другое месца заняў Сінгапур. Грамадзяне гэтай краіны могуць уехаць у 166 краін без візы.

Пашпарт Беларусі — на 54-м месцы. Мы можам наведваць 79 краін без візы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру