Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў шчырыя спачуванні прэзідэнту ЗША Дональду Трампу, родным і блізкім Джорджа Герберта Уокера Буша і ўсяму амерыканскаму народу ў сувязі са смерцю 41-га прэзідэнта ЗША. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра.
Джордж Буш-старэйшы памёр 30 лістапада, ён пражыў 94 гады.





