В.а.прэм'ер-міністра Арменіі Нікол Пашынян не выключыў магчымасці пераходу ад парламенцкай да прэзідэнцкай формы кіравання ў краіне. Такую заяву ён зрабіў у нядзелю ў горадзе Сісіане на перадвыбарным мітынгу блока «Мой крок», піша ТАСС.

«Калі мы пераканаліся ў неабходнасці замены парламенцкай формы праўлення прэзідэнцкай, то нас нічога не скоўвае, і мы, з вашай згоды, гэта зробім», - сказаў Пашынян, звярнуўшыся да прысутных. 

В.а. кіраўніка армянскага урада таксама дадаў, што ёсць некаторыя пункты ў канстытуцыі, якія «сапраўды трэба змяніць». «У нашай канстытуцыі падкрэслена, што міністрам ці дэпутатам можа стаць той чалавек, які за апошнія чатыры гады з'яўляўся толькі грамадзянінам Арменіі і пастаянна пражываў у рэспубліцы. Калі ў выпадку з парламентарыямі такі падыход апраўданы, то ў выпадку з міністрамі гэта не дае прыцягваць патэнцыял дыяспары», — растлумачыў ён.

У Арменіі ў 2015 годзе была праведзена канстытуцыйная рэформа - прэзідэнцкая форма праўлення была заменена на парламенцкую.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0