president.gov.ua

Германіі і яе саюзнікам неабходна ўзмацніць ваенную прысутнасць у Чорным моры для стрымлівання Расіі, заявіў прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка ў інтэрв'ю Funke Media Group. Яно апублікавана на сайце кіраўніка ўкраінскай дзяржавы.

«Нам трэба ўзмацніць ваенна-марскую прысутнасць Германіі і саюзнікаў у Чорным моры як стрымліваючы фактар ​​для Расіі», — сказаў Парашэнка. «Агрэсіўныя дзеянні Расіі з'яўляюцца непрымальнымі. Міжнародная супольнасць і аб'яднаная Еўропа павінны ўзмацніць ціск на Расію», — мяркуе ён.

«Нам патрэбна моцная, адзіная, недвухсэнсоўная рэакцыя ў дачыненні да агрэсіўных паводзін Расіі. Мы павінны спыніць «Паўночны паток — 2». Мы павінны ўжо цяпер думаць пра новыя санкцыі», — дадаў Парашэнка.

Паводле яго слоў, «усё залежыць ад Расіі — краіны, якая вядзе гібрыдную вайну супраць Украіны».

«Масква спрабуе атрымаць наземны калідор з акупаванага Данбаса на акупаваны Крым, захапіўшы Марыупаль і Бярдзянск.

Калі некаторыя палітыкі не перастануць фліртаваць і танцаваць з Пуціным, то ніхто не павінен выключаць пагрозу таго, што маштабы расійскай агрэсіі будуць расці», - дадаў ён.

«Па сутнасці, менавіта ва Украіне цяпер вырашаецца будучыня вольнага свету», - падвёў рысу прэзідэнт Украіны.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру