У Беларусі за мінулыя суткі адбылося 43 пажары, у агні загінулі 7 чалавек.
Так, 2 чалавекі загінулі ў вёсцы Белавусаўшчына Пружанскага раёна, дзе прыкладна ў 4.30 раніцы загарэўся трохкватэрны цагляны дом. Адна з кватэр належала 65-гадовай жанчыне, дзве былі нежылымі. Агонь знішчыў дах, пашкодзіў перакрыцце, якое часткова абрынулася, драўляныя перагародкі і маёмасць у доме.
Пад канструкцыямі знайшлі гаспадыню і ў калідоры 61-гадовага сужыцеля.
Два чалавекі загінулі пры пажары ў Бабруйску. Загарэўся нежылы дом. Ахвярамі сталі двое мужчын, што самавольна праніклі ў яго.