Галоўны трэнер зборнай Эстоніі Марцін Рэйм пракаментаваў вынікі лёсавання кваліфікацыі Еўра-2020 ды дзе яго камандзе трэба будзе згуляць з Беларуссю, Германіяй, Галандыяй і Паўночнай Ірландыяй.

«Вынікі лёсавання выклікаюць усмешку. Вядома, можна казаць і крычаць, што пастараемся гуляць на перамогу ў кожным матчы, што хочам выйсці з групы, але трэба заставацца рэалістамі. Задача — абысці Паўночную Ірландыю і Беларусь. Было б наіўна казаць, што мы маем намер фінішаваць на адным з двух першых месцаў», - сказаў Рэйм афіцыйнаму сайту УЕФА.

Зборная Беларусі дазналася супернікаў па адборы на Еўра-2020: будзе складана, але не група смерці

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?