Днём група маладых людзей на чале з анархістам Вячаславам Касінеравым і сацыял-дэмакратам Сяргеем Спарышам усклала да скульптуры гарадавога, што насупраць будынка МУС, пахавальны вянок з надпісам «Імiджу МУС».

Потым да іх падышлі супрацоўнікі міліцыі і заявілі аб парушэнні закона. З-за гэтага маладых людзей затрымалі.

Іх даставілі ў Маскоўскае РУУС.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна