У цэнтры Тбілісі праводзіцца акцыя пратэсту ў знак нязгоды з вынікамі выбараў прэзідэнта, на якіх у другім туры перамагла Саломэ Зурабішвілі, што была падтрыманая кіроўнай партыяй «Грузінская мара». Аб'яднанне «Сіла ў адзінстве», у якое ўваходзяць 11 апазіцыйных партый, вынікі выбараў не прызнала, запатрабаваўшы новага галасавання. На мітынгу таксама вылучаліся патрабаванні аб правядзенні датэрміновых парламенцкіх выбараў і рэформе выбарчай сістэмы.

Да ўдзельнікаў дэманстрацыі Саакашвілі звярнуўся з вялікага экрана, усталяванага ля будынка парламента. «У нас усё атрымаецца, наша барацьба абавязкова завершыцца поўнай перамогай. У гэтай барацьбе, вядома ж, я роўны сярод роўных, я адзін з вас. У мяне няма прэтэнзій на асаблівую ролю. Але я хачу, каб вы ведалі: як толькі я вам спатрэблюся і вы мяне паклічыце, у тую ж секунду я фізічна апынуся побач з вамі, побач з вашымі лідарамі, побач з нашай моладдзю, з'яўлюся для Грузіі, бо кожны з нас павінен пакласці сваю цаглінку ў нашу перамогу», - заявіў ён.

Тое, што адбываецца ў краіне ён назваў катастрофай. «Раней мы казалі пра магчымую катастрофу — катастрофа адбылася, бо ў Грузіі больш не існуе інстытута выбараў … Яны думаюць, што грузінскі народ усё праглыне і ўсё даруе, — мы нічога не будзем трываць», — звярнуўся ён да мітынгоўцаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру