Адкрываю сайт — і нешта не тое. Вока звыкла шукае каля загалоўкаў чырвоныя сцяжкі з лічбай каментаў. Дзе найбольш — там самае актуальнае, што чапляе за жывое.

Праблема ў тым, што пры запуску СМС-праверкі каментатараў мы натыкнуліся на праблемы, якія не праяўляліся ў тэставай версіі нашага сайта.

На бэта-версіі ўсё працавала (і працуе) прыгожа. Але пры інсталяцыі тых жа змен на live-site адразу паламалася адмінка з-за таго, што мы не прадугледзелі, што сесія будзе пачынацца для абсалютна ўсіх наведвальнікаў — у memcache не хапіла месца. А каб змяніць механізм, патрэбны ўдзел хостара, а на выхадных гэта было немагчыма.

Карацей, чакаем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?