Фота Віктара Гіліцкага
2 снежня ў РНПЦ «Маці і дзіця» жонка алімпійскага чэмпіёна па фрыстайле Наталля Кушнір нарадзіла дзяўчынку, піша kp.by.
Дачка алімпійскага чэмпіёна Антона Кушніра з'явілася на свет у 15.04 2 снежня. Рост — 51 сантыметр, вага — 3250 грамаў.
— Прынялі як належыць, жонка вельмі задаволеная дактарамі РНПЦ «Маці і дзіця», — распавёў «Камсамолцы» Антон Кушнір, які цяпер знаходзіцца на зборах у Фінляндыі. — Імя малой мы пакуль яшчэ не прыдумалі.
— З кім засталіся дзве дачкі і сын, пакуль Наташа нараджала?
— Раніцай 2 снежня Наташа адвезла сына ў нядзельную школу, а сама паехала ў радзільню. Дзве дачкі былі ў дзядулі, бацькі Наталлі, ён таксама прывёз іх у нядзельную школу, а пасля заняткаў забраў усіх унукаў да сябе. Нашы дзеткі зараз пад наглядам бацькоў Наталлі. Заўтра мая мама прыедзе з Украіны дапамагаць, дзён на 10… А я вось парадаваўся і далей працаваць — час скакаць!





