На «Нашай Ніве» запрацавала абноўленая сістэма каментароў. Цяпер, каб пакінуць меркаванне, трэба зарэгістравацца ў Клубе чытачоў і адзін раз прайсці сістэму смс-ідэнтыфікацыі.

Новая сістэма размяшчэння каментароў. І што гэта за Клуб.nn.by?

Тым часам у Рэдакцыю прыходзяць першыя каментары, дасланыя па новых правілах.

«Віншаванні Нашай Ніве!» — такое меркаванне даслала Алена11 да артыкула «Нашай Ніве» споўнілася 112 гадоў».

На хвіліну ад яе адстаў Jauhen Z. , які ацаніў баброў, што зайшлі ў краму ўзяць прадукты і трапілі на відэа. «Якая прыгажосць)», — заўважыў ён.

Трэці каментар, Pauliuk, усміхнуўся, прачытаўшы навіну пра прэзідэнта Нігерыі. «Хто б сумняваўся. Я б на месцы клона зрабіў бы тое самае:)», — напісаў ён.

Далучайцеся!

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру