Урад унёс на разгляд Лукашэнкі прапановы аб узмацненні ролі дзяржавы як уласніка ў кіраванні прадпрыемствамі. Пра гэта журналістам распавёў прэм'ер-міністр Сяргей Румас, паведамляе БелТА.

Паводле слоў прэм'ер-міністра, пытанне аб кіраванні дзяржпрадпрыемствамі выклікала найбольшую дыскусію на нарадзе з кіраўніцтвам Саўміна.

«Пры кіраванні буйнымі акцыянернымі таварыствамі з пераважнай доляй дзяржавы ёсць добрыя прыклады, калі сфармаваныя на гэтых прадпрыемствах рады дырэктараў (назіральныя рады) эфектыўна рэалізуюць функцыі ўласніка. Разам з тым ёсць і іншыя прыклады, калі створаныя органы кіравання працуюць фармальна. На жаль, гэта прыводзіць да няслушных інвестыцыйных рашэнняў, і фінансавыя вынікі працы гэтых прадпрыемстваў пакідаюць жадаць лепшага», — адзначыў Сяргей Румас.

Ён канстатаваў, што ў сярэднім прадукцыйнасць працы на прадпрыемствах з дзяржаўнай уласнасцю ніжэйшая, чым на прыватных прадпрыемствах або прадпрыемствах з удзелам замежнага капіталу.

«У сувязі з гэтым урад унёс на разгляд кіраўніка дзяржавы прапановы аб узмацненні ролі дзяржавы як уласніка ў кіраванні гэтымі прадпрыемствамі. У першую чаргу гэта тычыцца органаў кіравання — назіральных радаў або радаў дырэктараў, з дапамогай якіх дзяржава рэалізуе сваю функцыю кіравання гэтымі прадпрыемствамі праз прызначэнне туды сваіх прадстаўнікоў», — заявіў прэм'ер-міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0