Ля Кургана Славы затрымалі наркадылераў, калі яны забіралі партыю наркотыку, паведаміла Мінск-навінам афіцыйны прадстаўнік УУС Мінскага аблвыканкама Надзея Ерашова.

Тройка прыбыла ў сталіцу з Бягомля і знайшла незаконную падпрацоўку. Ад іх патрабавалася забраць наркотык з тайніка, расфасаваць і перахаваць у іншыя зацішныя месцы. Заданні ад «працадаўцы» прыходзілі праз інтэрнэт. Таварам былі псіхатроп альфа-PVP і гашыш, 10 г якога і знайшлі ў хлопцаў пры затрыманні.

Пасля высветлілася, што наркакур'еры зрабілі ў Мінску каля 80 схованак з забароненымі рэчывамі. Акрамя таго, адзін з удзельнікаў злачыннай групы хаваў у пад'ездзе дома, дзе жыў, больш за 60 г асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0