Паўабаронца моладзевага складу расійскага футбольнага клуба «Лакаматыў» 18-гадовы Аляксей Ламакін знойдзены мёртвым у Маскве.

Паводле «Маскоўскага камсамольца», Ламакіна знайшлі 3 снежня — ён замёрз насмерць.

Маці футбаліста звярнулася ў паліцыю, распавёўшы, што 30 лістапада ён з'ехаў на медыцынскія працэдуры ў адзін са спартыўных цэнтраў клуба, дзе пераначаваў, а затым перастаў выходзіць на сувязь.

Яго тэлефон з'явіўся ў сетцы толькі 2 снежня. Маці футбаліста высветліла, што ён забыўся яго ў рукзаку ў салоне таксі, у якім ехаў са сваім сябрам Іванам. Той распавёў, што яны разам пілі спіртное, але не памятае, дзе бавілі час.

У заяве ў паліцыю маці Ламакіна адзначыла, што яе сын «часам ужывае медыцынскі прэпарат «Трапікамід», ад якога паводзіны яго становіцца неадэкватным».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0