У Бераставіцы работніца банка прыўлашчыла $12 тысяч кліенткі, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Пару гадоў таму да работніцы банка з Бераставіцы звярнулася яе знаёмая, якая хацела зрабіць банкаўскі ўклад. Пасля перамоў і абмеркаванняў жанчына перадала банкаўскай работніцы грошы, каб тая ўнесла іх на рахунак — усяго за тры гады $12 тысяч. Але грошы на рахунак не паступалі, работніца банка траціла іх на сябе.

У нейкі момант знаёмая стала падазраваць падман і звярнулася ў міліцыю. Следчыя распачалі крымінальную справу за махлярства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0