У верасні 2017-га ў разгар судовых разглядаў аб псаванні на прадпрыемстве 170 тон мяса на Гомельскі мясакамбінат прыйшоў Сяргей Карнееў. Але прайшоў год — і на прадпрыемстве чарговая кадравая перастаноўка. Цяпер ім кіруе іншы чалавек — Дзмітрый Корж, піша Tut.by.

Дзмітрыю Каржу 36 гадоў. Да прызначэння на пасаду генеральнага дырэктара мясакамбіната ён 9 гадоў узначальваў ААТ «Камбінат «Усход» пад Гомелем.

Сяргей Карнееў жа пайшоў працаваць намеснікам кіраўніка адміністрацыі Савецкага раёна Гомеля.

Нагадаем, у снежні 2015 года былі затрыманыя першы намеснік старшыні аблвыканкама Аляксандр Максіменка і дырэктар Гомельскага мясакамбіната Рычард Стэфановіч, а таксама некалькі супрацоўнікаў прадпрыемства, адказных за якасць прадукцыі. Па версіі следства, незабеспячэнне належных умоў захоўвання мясной прадукцыі з мая па снежань 2015 года прывёў да яе псавання. Мяса не ўтылізавалі, а спрабавалі збыць. У прыватнасці, частка сапсаванай прадукцыі на суму больш за 700 млн недамінаваных рублёў была накіравана на Аршанскі мясакамбінат як сыравіна для вытворчасці кансерваў. На шчасце, яе своечасова канфіскавалі супрацоўнікі міліцыі, і яна не трапіла ў продаж. Прычыненую ўрон склаў каля 7 млрд недамінаваных рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0