Рэдакцыя «Народнай Волі» прапанавала падпісаць на сваю газету ўсе сельскія, раённыя і абласныя бібліятэкі, а гэта каля 600 адзінак. Па прыкладных падліках, на акцыю спатрэбіцца не менш за 30 тысяч рублёў (падпіска на паўгоддзе для індывідуальнага падпісчыка каштуе 43 рублі, ведамасная крыху больш за 50 рублёў)

Каб сабраць гэтыя грошы, «Народная воля» абвясціла краўдфандынг на «Талацэ». У выданні мяркуюць, што не ўсе жыхары Беларусі маюць сродкі, каб выпісаць газету, асабліва гэта тычыцца рэгіёнаў. А газету можна чытаць у бібліятэцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0