Польшча плануе пабудаваць некалькі атамных электрастанцый да 2033 года. Пра гэта паведамляе DW са спасылкай на газету Märkische Oderzeitung. У прыватнасці, першая ў гісторыі краіны АЭС можа быць пабудаваная ў адным з населеных пунктаў на паўночны захад ад Гданьска — у Жарноўцы або Капаліна.

Праекты былі падрыхтаваныя яшчэ пры ранейшым урадзе. Аднак яны не былі рэалізаваны па фінансавых прычынах. Цяперашні ўрад Польшчы пакуль што не даў канчатковага адабрэння гэтым планам.

Супраць будаўніцтва АЭС выступалі актывісты, спасылаючыся на рызыкі, звязаныя з ядзернай энергетыкай. Акрамя таго, мясцовыя чыноўнікі выказвалі заклапочанасць у сувязі з магчымым уплывам АЭС на турызм у рэгіёне.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру