У наступным годзе ў Мінску з'явіцца мінімум 14 новых прыпынкаў, паведамілі «Мінск-Навіны». Большасць з гэтых прыпынкаў знаходзіцца ў спальных раёнах горада, але некалькі — у цэнтры сталіцы.

У прыватнасці, на праспекце Машэрава (калі ехаць у бок праспекта Незалежнасці) з'явяцца прыпынкі «Куйбышава» і «Чырвоная».

Пакуль прыпынкаў няма, бо ніводзін аўтобус не ездзіць у гэтым накірунку. Але ў будучыні плануецца перанакіраваць маршруты №18 і №26 або адзін з іх з вуліцы Кісялёва на праспект Машэрава, бо пакуль што яны губляюць занадта шмат часу ў заторах на Кісялёва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0