У міліцыю паступіла заява ад 26-гадовага магілёўца, які сцвярджаў, што яго абакраў родны брат. Высветлілася, што мужчыны даўно канфліктуюць паміж сабой.

28-гадовы старэйшы брат, раней судзімы за крадзеж мантажнік адной з арганізацый горада, распіваў спіртное. Яно скончылася, грошы таксама і мужчына стаў думаць, дзе б знайсці яшчэ. Мужчына вырашыў узяць ключы ад кватэры брата і непрыкметна нешта скрасці. Ён забраў пыласос і сышоў.

Пыласос коштам 210 рублёў быў канфіскаваны. Аднак на гэтым мужчына не супакоіўся і праз некалькі месяцаў зноў залез у чужую кватэру. На гэты раз ён скраў братаў ноўтбук.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?