Пабачыў сьвет каляровы глянцавы выпуск Arche №3 (158) — 2018.
Гэты нумар мае абноўлены выгляд: зьмяніўся макет выданьня, значна ўзрасла колькасьць ілюстрацыяў. «Цяпер перад вамі ня толькі часопіс для чытаньня, але й для глядзеньня, — адзначаюць рэдактары. —
Але ў цэлым пераемнасьць на роўні тэкстаў застаецца: мы працягваем публікаваць якасныя матар'ялы, падрыхтаваныя прафэсійнымі гісторыкамі. Таксама Arche застаецца адзінаю пляцоўкаю ў краіне, дзе рэгулярна друкуюцца здабыткі замежнае беларусістыкі, таму як і раней у нас будзе шмат аўтараў, якія пішуць на беларускія тэмы, жывучы па-за Беларуссю».
Болей інфармацыі пра новы фармат і тэксты нумара — на сайце Arche.
0
0
0
0
0
0