Адбылося ўсё ў невялікім гарадку Перасвет. Сужыцелі — 43-гадовы мужчына і 44-гадовая жанчына — выпівалі разам, пасля пасварыліся. Вынікам сваркі стала жорсткае забойства.

Цела жанчыны знайшлі 1 снежня ў кватэры.

Пакуль расійскі Следчы камітэт пацвердзіў забойства і затрыманне мужчыны. Але мясцовыя СМІ пішуць, што мужчына ўзяў адрэзаную галаву і пайшоў з ёй на вуліцу, пасля выкінуў галаву за домам.

Іншыя паведамляюць, што пасля забойства мужчына паклікаў суседа, каб той «зацаніў» тое, што здарылася. Нібыта шакаваны сусед і выклікаў міліцыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?