Wikimedia

Wikimedia

Ірландскі рок-гурт U2 узначаліў рэйтынг самых высокааплатных музыкаў, складзены часопісам Forbes.

Часопіс падлічыў даходы музыкаў за перыяд з 1 чэрвеня 2017 года па 1 чэрвеня 2018 года. Група U2 за гэты час зарабіла 118 мільёнаў даляраў. Брытанскі гурт Coldplay, што стаў другім, за год атрымаў 115,5 мільёна даляраў. На трэцім месцы — брытанскі музыкант Эд Шыран (110 мільёнаў даляраў).

У дзясятку самых высокааплатных артыстаў таксама ўвайшлі Бруна Марс (100 мільёнаў), Кэці Пэры (83 мільёны), Тэйлар Свіфт (80 мільёнаў), Jay-Z (76,5 мільёна), Guns N 'Roses (71 мільён), Роджэр Уотэрс (68 мільёнаў) і Дзідзі (64 мільёны).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0