Некаторыя службовыя асобы ў мясцовых органах улады згубілі інстынкт самазахавання. Такое меркаванне сёння на пазачарговым пасяджэнні Магілёўскага аблвыканкама выказаў генпракурор Аляксандр Канюк, паведамляе БелТА.

Удзел у пасяджэнні Магілёўскага аблвыканкама сёння ўзялі кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава, генпракурор Аляксандр Канюк і старшыня КДБ Валерый Вакульчык.

Генпракурор звярнуў увагу на тое, што да кіраўнікоў мясцовых органаў кіравання і іх намеснікаў прад'яўляюцца асаблівыя патрабаванні.

«Вы заўсёды навідавоку ў людзей, любы ваш няправільны крок становіцца вядомы, выклікае грамадскае асуджэнне і падрывае аўтарытэт улады. Таму і патрабаванні да вас асаблівыя. Аднак часам узнікае такое адчуванне, што некаторыя не толькі забыліся пра маральныя нормы, але і страцілі інстынкт самазахавання», — адзначыў Канюк.

На яго думку, карупцыя ўсё больш актыўна трапляе ў сферу эканамічных адносін, у тым ліку пры арганізацыі і правядзенні закупак.

Чытайце таксама: Што запісана ў дэкларацыі аб маёмасці генпракурора Аляксандра Канюка? ФОТАФАКТЫ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0