Бясплатны Wi-Fi з'явіцца на дзесяці станцыях сталічнага метро ў 2019 годзе, паведамляе «Дзелавая сетка».

У першую чаргу (увесну 2019 году) напярэдадні II Еўрапейскіх гульняў падключаць шэсць станцый метро, ​​побач з якімі знаходзяцца асноўныя спартыўныя аб'екты Мінска. Гаворка пра «Аўтазаводскую» (каля «Чыжоўка-Арэны»), «Плошчу Леніна» і «Першамайскую» (каля стадыёна «Дынама»), «Нямігу» (каля Палаца спорту), «Уручча» (каля аднайменнага спартыўнага комплексу). Станцыя метро «Пятроўшчына» мае выхад да Студэнцкай вёскі, у якой падчас гульняў будуць жыць замежныя спартсмены. Да канца наступнага года бясплатны інтэрнэт будзе даступны яшчэ на чатырох станцыях: «Каменная Горка», «Магілёўская», «Плошча Якуба Коласа», «Акадэмія навук».

Пункты абраныя з улікам пасажырапатоку.

Рэалізацыяй праекта займаецца ТАА «Дзелавая сетка».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0