Як распавялі мясцовыя жыхары «Віцебскаму кур’еру», гэты дом знаходзіцца на скрыжаванні. Даволі часта кіроўцы, разагнаўшыся, не ўпісваліся ў паварот і ламалі плот.

Стаміўшыся ад бясконцага рамонту сваёй маёмасці, уладальнік дома паклаў перад сваім участкам жалезабетонную бэльку, з адваротнага боку — камяні, а на самім плоце зрабіў вялізнымі літарамі надпіс:

«Алень, добра цэлься!»

У ДАІ Верхнядзвінскага раёна расказалі, што на свае вочы бачылі і той плот, і той надпіс:

«Абразлівых словаў у надпісе няма, таму рэагаваць на гэта міліцыя не можа. Да таго ж, гэта прыватная ўласнасць. Але тое, што гаспадар накідаў там камянёў, не вельмі добра. Наступствы аварыі могуць быць яшчэ больш сур’ёзнымі. Але і плот, і камяні знаходзяцца не ля самай дарогі, і, калі кіроўцы будуць ехаць па правілах, гэта ніяк на іх не адаб’ецца. Аварыі на гэтым скрыжаванні ў вёсцы Лісна здараюцца не часта, але гаспадар дома заўсёды вельмі сварыцца, калі чарговы «ліхач» зносіць яго агароджу. Што мы можам параіць? Прытрымлівайцеся дапушчальнай хуткасці і будзьце ўважлівымі за стырном».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?