Нафтавыя каціроўкі на сусветных біржах перайшлі да зніжэння. Прыкладна за тры гадзіны цана бараля Brent, што ўздымалася раніцай амаль да $62, упала больш чым на $ 3. На мінімуме яна дасягнула адзнакі $ 58,42, што на 5,1% ніжэй за ўзровень закрыцця папярэдніх таргоў.

Адначасова на 5% патаннела і нафта маркі WTI, цана бараля якой знізілася да $ 50,24.

Рэзкае зніжэнне нафтавых каціровак адбылося пасля заявы міністра энергетыкі Саудаўскай Аравіі Халіда аль-Фаліха, што краінам АПЕК і дзяржавам — партнёрам альянсу пакуль не ўдалося дамовіцца аб аб'ёмах скарачэння нафтаздабычы. Саудаўскі міністр адзначыў, што абмяркоўваецца магчымасць скараціць сутачную здабычу на 0,5-1 млн бар., аднак захоўваецца рызыка, што ўдзельнікі перамоваў не здалеюць прыйсці да пагаднення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0