Міжнародныя рэзервовыя актывы на 1 снежня склалі 7,44 мільярда даляраў у эквіваленце, паведамляе Нацбанк.
За лістапад 2018 года золатавалютныя рэзервы выраслі на $323,3 мільёна (на 4,7%) пасля росту ў кастрычніку 2018 года на $181,3 мільёна.
Рэзервы выраслі за кошт за кошт збірання экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты, куплі Нацбанкам валюты на таргах, а таксама продажу аблігацый у замежнай валюце.