Здарэнне адбылося на вуліцы Пермскай, гарэла кватэра на пятым паверсе.

Паведамленне пра дым з кватэры паступіла выратавальнікам сёння ў 00:54. Калі яны прыбылі на месца, балкон на пятым паверсе гарэў адкрытым полымем.

У калідоры кватэры быў знойдзены яе гаспадар, а ў жылым пакоі — мужчына без прыкмет жыцця з апёкамі. Абодва загінулі. З суседніх і размешчаных ніжэй кватэр эвакуявалі пяць чалавек. Пажар быў ліквідаваны ў 1:18.

Версія — неасцярожнасць пры курэнні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0