25 снежня ў Літве не будуць працаваць «Акропаліс» і іншыя гандлёвыя цэнтры, а ў «Акропалісе» не будуць працаваць не толькі крамы, але і рэстараны і кафэ, паведамляе Delfi.lt.
«Параіўшыся з арандатарамі, мы вырашылі, што ў гэтым годзе першы дзень каляд для ўсіх будзе выходным, наведвальнікаў мы чакаем 26 снежня», — сказаў прадстаўнік кампаніі Akropolis group Дамінікас Мярцінас.
24 снежня «Акропаліс» зачыніцца ў 17:00.
Пакупнікоў будуць чакаць 26 снежня.
31 снежня «Акропаліс» зачыніцца ў 20:00.
1 студзеня ў ім не будуць працаваць крамы і банкаўскія і паштовыя аддзяленні. Крамы Maxima XXX і аптэкі Eurovaistinė ў гэты дзень адкрыюцца ў 12:00. Кафэ будуць працаваць з 12:00 да 22:00.