Гомельская актывістка «Маладых дэмакратаў» Алена Луцковіч у лістападзе даведалася, што яе шукае міліцыя па падазрэнні ў крадзяжы, сілавікі нават апублікавалі відэа з камер назірання «Еўраопта». Тады жанчына толькі пасміхнулася — маўляў, высмактаныя з пальца абвінавачванні, крадзяжоў не здзяйсняла. А раніцай 7 снежня да Луцковіч прыйшлі праваахоўнікі і павезлі яе ў суд.

Прычым, сцвярджае Луцковіч, у суд аператыўна пад’ехалі дзяржаўныя СМІ: журналісты БТ і газеты «Гомельская праўда».

А судзяць Луцковіч якраз за дробны крадзеж, па адміністратыўным артыкуле. Максімальнае пакаранне — арышт ці штраф у 30 базавых.

Нагадаем, што на відэа, якое раней абулікавала міліцыя, было бачна як Луцковіч штосьці бярэ з кошыка і кладзе ў сваю торбу. Але што там было дакладна, на запісу не бачна. Сама актывістка казала, што не памятае, гэта быў гаманец ці тэлефон, дакладна ведае толькі, што нічога не крала.

Цяпер жа ў судзе ўсе сведкі пабачылі на відэа кавалак сыру, паведаміла Луцковіч. Сама жанчына папрасіла, каб відэа ацанілі эксперты, але суд адмовіў. У выніку Луцковіч прызналі вінаватай і далі штраф у 7 базавых (171 рубель і 50 капеек).

На судзе агучылі, што Луцковіч атрымала яшчэ ў верасні нейкі штраф за крадзеж. Сама яна паціскае плячыма — не ведае, што гэта было. Кажа, проста атрымала такую паперу. А штраф той не плаціла, бо нічога не крала.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?