Інцыдэнт адбыўся ў пункце пропуску «Грыгараўшчына» на латвійскай мяжы, паведамляе БелТА.

Супрацоўнікі Віцебскай мытні пры правядзенні кантролю мікрааўтобуса «Рэно» выявілі ў асабістых рэчах пасажыра каля 2500 паштовых марак і канвертаў з налепленымі маркамі. Паводле заключэння эксперта, больш за 1 тысячу марак і 10 канвертаў з дадзенай калекцыі, створаныя больш за сто гадоў таму, былі прызнаныя культурнымі каштоўнасцямі. Іх кошт, па папярэдняй ацэнцы, складае больш за 25 тыс. рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?