Міністэрства юстыцыі вырашыла спрасціць жыццё беларусам, якія плацяць аліменты. Цяпер плацёж можна будзе зрабіць у сістэме АРІП, паведамляе kp.by.
— У найбліжэйшы час плануецца значнае новаўвядзенне. У АРІП з'явіцца адзіная галінка органаў прымусовага выканання, дзякуючы чаму даўжнікі змогуць аплаціць усю наяўную ў іх запазычанасць па розных выканаўчых дакументах. Галінка ўжо створана, тэхнічна сістэма дапрацавана, застаецца завяршыць тэставанне, — распавёў галоўны судовы выканаўца Беларусі Дзмітрый Каваленка.
Ніякіх пацвярджаючых дакументаў або даведак у органы прымусовага выканання несці не трэба будзе, чэк судоваму выканаўцу прыйдзе ў электронным выглядзе.





