Нагадаем, што працоўны дзень з 24 снежня (панядзелак) перанесены на суботу 22 снежня.
Такім чынам праз два тыдні беларусы будуць працаваць шэсць дзён: з 17 па 22 снежня, затым будзе тры выходныя: з 23 па 25 снежня (нядзеля — аўторак).
Затым будзе чатыры працоўныя дні: з 26 па 29 снежня (серада — субота). А пасля — тры выходныя: з 30 снежня па 1 студзеня (нядзеля — аўторак).
З пераносамі ў 2019 годзе ўрад яшчэ не вызначыўся, таму, відаць, 2 студзеня, будзе працоўным днём. А з 5 па 7 студзеня — таксама будуць выходныя