president.gov.by

Лідары краін АДКБ пакуль не вырашылі пытанне аб кандыдатуры новага генеральнага сакратара Арганізацыі. Пра гэта заявіў журналістам прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, каментуючы словы Аляксандра Лукашэнкі аб тым, што гэту пасаду зойме прадстаўнік Беларусі, піша ТАСС.

«Не, пытанне не вырашылася», - сказаў прадстаўнік Крамля. Ён дадаў, што гэтая тэма закраналася лідарамі краін — удзельніц арганізацыі ў Санкт-Пецярбургу ў чацвер, дзе прайшлі саміты ЕАЭС і СНД.

Па словах Пяскова, Лукашэнка ініцыятыўна закрануў гэтае пытанне на саміце ЕАЭС, хоць яно і не ўваходзіла ў парадак дня. «Гэта цалкам нармальная практыка: любы кіраўнік дзяржавы можа закранаць пытанні, якія ён лічыць патрэбным», — заўважыў прадстаўнік Крамля. Аднак, паводле яго слоў, на той момант за сталом перамоваў прысутнічалі не ўсе лідары краін АДКБ. Размова з імі на гэтую тэму будзе працягнута пазней на саміце СНД.

Лукашэнка: Мы вырашылі праблему прызначэння генеральнага сакратара АДКБ. Ім будзе беларус 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру